Общество

Прыняты законапраект “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. На думку Міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, змяненні ў правапіс зробяць беларускую мову больш зручнай для засваення, а закон спыніць “супрацьзаконнае” ўжыванне ў пэрыёдыцы так званай “тарашкевіцы”.

Міністр адукацыі патлумачыў дэпутатам, што закон неабходны ў першую чаргу дзеля таго, каб пазбегнуць існуючага цяпер разнабою, унесці яснасць у пытанні беларускай мовы. — “Гэты закон стане дзейным сродкам спынення практыкі непрадуманага і па сутнасці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай “тарашкевіцы”, — цытуе словы міністра ”Радыё Свабода”.

Паводле міністра, у некаторых выпадках праблемы адзінства арфаграфічных норм набывае “палітычнае адценне”.

— У сувязі з гэтым стала неабходна ўпарадкаваць правапіс, каб забяспечыць адзінства норм і палегчыць навучанне беларуцскай мове ў школе, — адзначыў Радзькоў.

Так, новымі правіламі пашыраецца прынцып перадачы “акання” і ўжывання “ў” у словах замежнага паходжання, уносяцца змены ў напісанне складана-скарочаных словаў, спрашчае правілы пераносу, а таксама рэгламентуе напісанне з вялікай і малой літары органаў улады, дзяржаўных пасад і званняў.

Па словах Радзькова, плануецца, што закон уступіць у сілу 1 верасня 2010 года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)