Скандалы
Сяргей ЗЯНЬКО, Фота Дзмітрыя СТАСЮЛЕВІЧА, «Рэгіянальная газета»

Прычэп КАМаза з сілікатнымі блокамі перакуліўся ў Дамашах Маладзечанскага раёна (фота)

Прычэп КАМАза з сілікатнымі блокамі ў Дамашах Маладзечанскага раёна адарваўся ад грузавіка і перакуліўся на прыватным падворку.

У вёсцы Дамашы 10 жніўня адарваўся ад грузавіка КАМаз і перакуліўся ў двары жылога дома прычэп з сілікатнымі блокамі. Па шчаслівай выпадковасці людзі ў здарэнні не пацярпелі.

Грузавік належыць аднаму з валожынскіх прадпрыемстваў. Сілікатныя блокі машына перавозіла з Залесся Смаргонскага раёна, расказаў у інтэрв’ю “РГ” інспектар дарожна-патрульнай службы Маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч.

Паводле слоў інспектара, у Дамашах прычэп адарваўся ад грузавіка, збіў агароджу падворка прыватнага дома, слуп лініі электраперадач, яблыню і перакуліўся. Груз – сілікатныя блокі – вываліўся на зямлю.

Прычына здарэння – разрыў зварачнага шва дышля, якое злучае прычэп з грузавіком, расказаў Дзмітры Стасюлевіч.

– Вага прычэпа і сілікатных блокаў, якія ў ім знаходзіліся, – каля 12 тон, – кажа інспектар. Гэта цуд, што ні на дарозе, ні ў двары дома не было людзей.

Механік, які дазволіў выезд КАМАЗа на дарогу, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Дзмітры Стасюлевіч адзначае: службовыя асобы, адказныя за спраўнасць аўтамабіляў, адказваюць за здароўе і жыццё людзей. Што б магло здарыцца, каб прычэп адарваўся ад грузавіка ў горадзе ля аўтобуснага прыпынку? Наступствы цяжка ўявіць, сказаў Дзмітры Стасюлевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)