Пры падтрымцы ЕС: У Навагрудку адчынілася выстава «Праекты ў асобах»

Тэматыка сёлетняга сезону – зялёная эканоміка, інклюзіўныя распрацоўкі і турызм.

Фота EUinBelarus

У Навагрудку на цэнтральнай плошчы запрацавала выстава «Праекты ў асобах», якая дзейнічае з 2015 года пры падтрымцы прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Штогод выстава расказвае пра праекты і ініцыятывы, рэалізаваныя пры падтрымцы ЕС. Тэматыка сёлетняга сезону закранае тэмы экалогіі, турызму, развіцця сельскай мясцовасці, інклюзіных распрацовак.

Фота EUinBelarus

Фота EUinBelarus

Фота EUinBelarus

Выстава расказвае пра праекты і іх аўтараў. Сёлета іх 29. У Навагрудку дзякуючы падрымцы прадстаўніцтва ЕС запрацавалі адразу тры «зялёныя» праекты.

У ліпені ў фёсцы Грабнікі ў рамках праекта «Зялёная эканоміка ў Беларусі» была запушчаная ў эксплуатацыю ветрастанцыя магутнасцю 2,5 МВт.

У рамках праекта «Развіццё ўзнаўляльных крыніцаў энергіі ў Навагрудскім раёне — Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі» Цэнтральная раённая бальніца атрымала новую сістэму гарачага водазабеспячэння, якая выкарыстоўвае сонечную энергію. Адзін са стэндаў на выставе прысвечаны кіраўніку праекта Уладзіміру Кузмічу.

Фото novgazeta.by

Акрамя таго, у Навагрудскім аграрным каледжы запрацаваў вучэбна-кансультацыйны цэнтр па ўзнаўляльным крыніцам энергіі. 

Фотавыстава «Праекты ў асобах» у 2018 годзе праходзіць у 14 гарадах. Наступным пасля Навагрудка выставу прыме Шчучын

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)