Пробныя таргі далі курс даляра ў 9800 рублеў

Пробная дадатковая сесія таргоў, якая прайшла ў чацвер на валютна-фондавай біржы, дала курс 9800 рублеў за даляр.

Вызначаны курс з’яўляецца перадусім даведачным, але, безумоўна, акажа ўплыў на курс чорнага рынку валюты.

Таргі пачаліся з хвіліны маўчання па загінулых хакеістах яраслаўскага «Лакаматыва».

Дата адкрыцця паўнавартаснай дадатковай гандлёвай сесіі афіцыйна яшчэ не ўстаноўлена, але ў якасці найбольш верагоднай называюць 15 верасня.