Прэзыдэнты ЗША і Польшчы гаварылі пра Пачобута (дададзена)

У Варшаве адбыліся перамовы прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Абмяркоўваліся пытаньні дэмакратыі і бясьпекі. На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамоваў прэзыдэнт Польшчы заявіў, што бакі маюць агульны погляд на будаўніцтва дэмакратыі, у тым ліку і ў Беларусі.


Камароўскі паведаміў, што гаворка ішла і пра Анджэя Пачобута, зьняволенага ў Беларусі карэспандэнта «Газэты Выборчай». Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што «такія дзеяньні рэжыму, якія мы назіраем у Беларусі, могуць мець уплыў на ўвесь рэгіён, што ставіць нас у большую небясьпеку». (Цытуем паводле сайту gazeta.pl).

Барак Абама назваў Польшчу лідэрам у прасоўваньні дэмакратыі ня толькі ў рэгіёне, але і ў сьвеце.

— Мы абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі — яна непрымальная. Прэзідэнт Лукашэнка не звяртае ніякай увагі на дэмакратычныя прынцыпы, на законы, звязаныя з правамі чалавека. Трэба чыніць ціск на Беларусь, каб яна змяніла стаўленне да гэтых тэмаў, — падкрэсліў Абама пасля сустрэчы з прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам.

Прэзідэнт ЗША нагадаў, што канкурэнты Лукашэнкі на апошніх выбарах трапілі ў турму. і журналісты таксама. Ён персанальна згадаў журналіста Андрэя Пачобута, які працягвае сядзець у гродзенскай турме па абвінавачваннях у знявазе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.

Абама зазначыў, што ЗША і Польшча як двухбакова, так і пры пасярэдніцтве ЕС супрацоўнічаюць дзеля будавання ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. «І мы хочам і далей моцна супрацоўнічаць у гэтай галіне», — сказаў прэзідэнт ЗША.

— У Беларусі цяпер рэгрэс. Важна, каб мы разам падштурхоўвалі яе да развіцця грамадзянскай супольнасці, да правядзення рэформаў. Мы будзем аказваць на Беларусь максімальны ціск, — заявіў Абама.

— У такіх дыктатур, як лукашэнкаўская, няма будучыні, — дадаў польскі прэм’ер.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)