Прэзыдэнт Польшчы беларусам: «Мы будзем ставіцца да вас як да братоў»
Выступаючы 9 сьнежня з прамовай на віртуальным Саміце за дэмакратыю, скліканым прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам, Анджэй Дуда частку свайго выступу прысьвяціў беларусам, перадае Радыё Свабода.
У сваім выступе Анджэй Дуда заклікаў сусьветных лідэраў да салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю.
— Заяўляю нашым беларускім братам і хачу, каб гэта было пачутае паўсюль на ўсходзе ад Польшчы: Польшча працягне падтрымліваць дэмакратыю, бо я лічу, што мая дачка, народжаная ў 1995 годзе, якая ні секунды не жыла ў дыктатуры, і яе беларуская аднагодка, якая ніколі не бачыла свабодных выбараў, — гэта дзьве роўныя паміж сабою асобы з аднолькавымі правамі, — заявіў Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт Польшчы таксама адзначыў:
— Як прэзыдэнт Польскай Рэчы Паспалітай я ўрачыста абяцаю, што да беларусаў і беларусак, 180 тысяч якіх знайшлі працу ці прытулак у Польшчы, мы будзем ставіцца як да братоў і як да самых дарагіх гасьцей.
Читайте еще
Избранное