Коктейль

Прэзыдэнт Чэхіі сачыніў рэцэпт супу «Гнеў Лукашэнкі»

У Чэхіі выйшла кніга кухарскіх рэцэптаў, сярод якіх суп «Гнеў Лукашэнкі». Яго прыдумаў былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, піша Радыё Свабода.

Ілюстрацыйнае фота

Адна з найвялікшых асобаў чэскай, эўрапейскай і сусьветнай гісторыі 20 стагодзьдзя, прэзыдэнт Чэхаславаччыны, а потым Чэхіі Вацлаў Гавэл быў драматургам, эсэістам, дысыдэнтам, палітвязьнем. Аднак, шырокай грамадзкасьці мала вядома, што цягам усяго жыцьця Вацлаў Гавэл быў натхнёным, творчым, папулярным сярод сяброў кухарам.

Час, праведзены на кухні, узбагачаў жыцьцё яго і ягоных блізкіх, а таксама дапамагаў умацоўваць сувязі, якія зьнітоўвалі аднадумцаў за часамі камуністычнай «нармалізацыі» у Чэхаславаччыне.

На міжнародным кніжным кірмашы «Сьвет кнігі» ў Празе ў суботу, 11 траўня, адбудзецца прэзэнтацыя кнігі арыгінальных кухарскіх рэцэптаў Вацлава Гаўла, якую выдаў ягоны паплечнік — перакладчык, публіцыст, палітык і дыплямат Міхаіл Жантоўскі — разам зь іншымі іх агульнымі сябрамі.

Сярод рэцэптаў — «Гнеў Лукашэнкі» (Lukašenkův hněv​): поліўка, у якую кідаецца ўсё, што знойдзецца пад рукой. Менавіта так апісвае свой рэцэпт Вацлаў Гавал.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(47)