Прэзідэнт Літвы: «Беларускі рэжым выпрабоўвае новыя метады гібрыдных дзеянняў»
Гітанас Наўседа таксама выказаўся пра Беларусь у Генеральнай Асамблеі ААН.
Фота Delfi
Прэзідэнт Літвы «з вялікім жалем згадаў падзеі мінулага года ў Беларусі», паведамляюць калегi. Ён адзначыў, што беларускі пратэставы рух, які ўзнік пасля прэзідэнцкіх выбараў, «быў жорстка задушаны, незалежная грамадзянская супольнасць і медыя былі змушаныя замаўчаць, сотні людзей затрыманыя, жорстка збітыя і катаваныя».
Паводле прэзідэнта Літвы безадказныя дзеянні ўладаў Беларусі могуць мець большы ўплыў на міжнародную бяспеку.
– Мы бачылі гэта ва ўгоне і прымусовай пасадцы 23 траўня рэйсы Ryanair. Гэта было відавочным парушэннем міжнароднага права. Такія дзеянні павінны трактавацца як дзяржаўны акт тэрарызму. Беларускі рэжым таксама выпрабоўвае новыя метады гібрыдных дзеянняў. Ужо некалькі месяцаў Літва сутыкаецца з беспрэцэдэнтнай гібрыднай атакай праз штучна створаны і кіраваны паток нерэгулярных мігрантаў. Мэта Беларусі – палітычны ціск на Еўрапейскі Звяз, – сказаў Гітанас Наўседа.
Читайте еще
Избранное