Прэс-сакратар каталіцкай царквы ў Беларусі: «Што гэта? Правакацыя? Хайп? Сумна, але гэта наша рэчаіснасць!»
Касцёл адрэагаваў на скандальную вокладку апошняга нумару «Мінскай праўды» з карыкатурай на святароў i загалоўкам: «Что волнует в Беларуси католических деятелей и их польских кураторов».
– У час, калі беларускі народ стомлены вырашэнням грамадска-палітычных пытанняў. Змучаны барацьбой з пандэміяй каранавіруса. У святле нова утворанага дзяржаўнага свята «Народнага адзінства», – пiша Юрый Санько. – Рэдакцыя газеты «Мінская праўда», Мінскага абылвыканкама, 7 верасня 2021г., плюе ў твар некалькі мільёнам католікам, якія жывуць у нашай краіне, а калі уважліва паглядзець на размешчаную на першай старонцы карыкатуру, дзе зневажаецца крыж, то лічу, што абражаюць усіх хрысціян. Прапаганда нацысцкай сімволікі.
Няма жадання ацэньваць набор літар, які падаецца як артыкул, лепш гэта зробяць гісторыкі. Ды і пра карыкатуру разважаць тым больш. Дзяржаўная установа, законы ведаюць.
Што гэта? Правакацыя? Хайп? Сумна, але гэта наша рэчаіснасць! Не магу не нагадаць, што кожны тыдзень мы молімся і за ворагаў касцела!
Прэс-сакратар каталіцкай царквы ў Беларусі
Читайте еще
Избранное