«Прэм’ер Тузін-2005»

Гэты дыск — дастойны адказ усім, хто кажа пра адсутнасьць беларускамоўнай музыкі (асабліва гэта датычыцца кіраўнікоў FM-станцыяў і тэлепрадусараў). На ім сабраныя беларускамоўныя гіты апошніх часоў: 12 лепшых песень музычнага сэзону, абраныя экспэртамі і наведвальнікамі гіт-параду на www.music.fromby.net. Бонусам у фармаце mp3 уключаны 30 твораў, плюс флэш-прэзэнтацыя ад вядомага дызайнэра Ігара Назаранкі.

Аніякіх стылістычных абмежаваньняў зборнік ня мае. Адзінае, што лучыць усіх удзельнікаў праекту — беларуская мова. Таму тут ёсьць і поп-музыка ад Ірыны Дарафеевай і Ганны Мушак, і “альтэрнатыўная эстрада” ў асобах “Крамбамбулі” і “Ляпіса Трубяцкога”, і этна-музыка ад “Троіцы” і “Старога Ольсы”, і гіп-гоп ад Памідорава і IQ-48, і беларускі рок ад “Крамы”, “Нэйра Дзюбеля”, ZET, і нават электронная музыка ад T-Trider i Guda. На дыску шмат рарытэтаў, якія больш нідзе не выдаваліся: “Белакрылы анёл” (ZET), “Атлянтыда” (“UltraВожык”), “Чорны барон” (“Айша”) ды інш. “Прэм’ер Тузін-2005” прадстаўляе самабытную айчынную культуру, у якой няма месца для “калькаваных”, другасных выканаўцаў.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)