Политика

Прэм’ер-міністар Літвы сустрэўся з аўтарамі дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі

Прэм’ер-міністар Літвы Андрюс Кубілюс сустрэўся ў Вільнюсе з былымі дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Беларусі Валянцінам Голубевым і Сяргеем Навумчыкам, якія былі запрошаныя спікерам Сойму Літвы на ўрачыстасьці з нагоды 20-годзьдзя падзеяў 1991 года, калі савецкія войскі захапілі віленскі тэлецэнтар і рыхтавалі захоп Вярхоўнага Савета Літвы. У тыя дні ў Вільнюс ў мэтах падтрымкі незалежнасьці Літвы накіравалася група беларускіх дэпутатаў, сярод якіх былі дэпутаты апазыцыі БНФ Голубеў і Навумчык.

“Сустрэча адбывалася па ініцыятыве прэм’ера, і прымалі нас менавіта як дэпутатаў, якія падтрымалі Літву, рыхтавалі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце і абвяшчалі незалежнасьць Беларусі, — сказаў С. Навумчык у інтэрвію Салідарнасьці. — У Літве гісторыі надаецца належная ўвага. Але гутарка хутка перакінулася на актуальныя тэмы. Прэм’ера цікавіла ацэнка падзеяў 19 снежня і перспектывы дэмакратыі ў Беларусі. Адчувалася, што брутальнае зьбіцьцё людзей перад Домам ураду, наступныя арышты і вобшукі былі для літоўскага ўраду ў пэўнай ступені нечаканымі, але нейкай разгубленасьці я не адчуў. Па словах прэм’ера, цяпер Літва знаходзіцца ў стадыі выпрацоўкі сумеснай з іншымі краінамі Эўразьвязу пазыцыі ў дачыненьні да афіцыйнага Менску. Увогуле, літоўскі прэм’ер дэталёва ведае сытуацыю ў Беларусі. Мы таксама даволі падрабязна гаварылі пра падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі і незалежных мас-мэдыяў. Але, сярод іншага, прэм’ер сказаў такую фразу ”нам вельмі хацелася б быць ідэалістамі, але часам даводзіцца быць рэалістамі“. У чым выявіцца гэты рэалізм – думаю, хутка ўбачым .

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)