Общество

Праз месяц, як пахавала мужа, памерла маці Жызнеўскага — беларуса, які стаў Героем Украіны

Адзiн за другiм.

Ніна Жызнеўская, маці Героя Ўкраіны Міхася Жызнеўскага, памерла ў шпіталі інвалідаў вайны на 62-м годзе жыцця, паведаміла Радыё Свабода ейная дачка Наталля. Напярэдадні Ніну Васілеўну адвезлі ў шпіталь на «хуткай» – жанчыне стала блага, была высокая тэмпэратура.

Гэта адбылося менш як праз месяц пасля таго, як пахавалі ейнага мужа, 73-гадовага Міхаіла Жызнеўскага. Міхаіл Пятровіч раптоўна памёр 8 красавіка, пахаваны побач з сынам у вёсцы Сьцяг Працы, што пад Гомлем.

Бацькі Жызнеўскага атрымлівалі ад Украіны грашовую дапамогу, іх у Кіеве асабіста прымаў прэзыдэнт Пятро Парашэнка, казаў звяртацца асабіста ў выпадку праблемаў. Яшчэ 17 лютага амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім адмыслова прыехаў у Гомель, каб перадаць Ніне Жызнеўскай ад імя Парашэнкі інвалідны вазок. Яна мела праблемы з нагамі і з сэрцам яшчэ чатыры гады таму.

Бацькi Героя Украіны летам 2017-га

Міхась Жызнеўскі стаў адной з першых ахвяраў сутыкненняў удзельнікаў Эўрамайдану з міліцыяй. Гэта адбылося раніцай 22 студзеня 2014 году, калі «Бэркут» пайшоў у наступ ва ўрадавым квартале на вуліцы Грушэўскага, разбіраючы барыкады і затрымліваючы людзей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)