Политика
Анастасія Зелянкова

Праходзяць суды над моладзевымі актывістамі

Затрымаых учора Зміцера Хведарука і Людмілу Атакулаву прыгаварылі да пяці і трох сутак адпаведна. Адначасова працягваюцца затрыманні моладзевых актывістаў па ўсёй краіне.

Суд Першамайскага раёна Мінска палічыў Зміцера Хведарука і Людмілу Атакулаву вінаватымі ў дробных хуліганстве. Паводле паказанняў супрацоўнікаў міліцыі, яны нецэнзурна лаяўся.

Разам з тым супрацоўнікі міліцыі сёння правялі шэраг затрыманняў па ўсёй краіне. У Салігорску быў затрыманы моладзевы актывіст Дзяніс Карноў, у Мастах — Алесь Зарэмбюк, раней быў затрыманы Зміцер Кухлей, які з’яўляецца дэпутатам Мастоўскага раённага савету.

Увогуле цягам учарашняга дня міліцыянты затрымалі каля дзесятка актывістаў. Суды над многімі з іх яшчэ працягваюцца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)