Политика
Аліна РАДАЧЫНСКАЯ, Заўтра тваёй краіны

«Правыя займаліся аховай, левыя – кухняй, дэмакраты – культурным дасугам»

Грамадскі актывіст Андрэй Кім правёў тры дні на Чыстых прудах, на так званым Акупайабай, прачытаў там лекцыю, а таксама пагуляў з пісьменнікамі па маскоўскіх бульварах.

Фота Юліi ДАРАШКЕВІЧ, «Наша ніва»

Грамадскі актывіст, арганізатар кампаніі (pashtouka.org) ў падтрымку беларускіх палітвязняў, ён праводзіў баі падушкамі ў Мінску, перакладаў фільмы на беларускую мову, а ў 2008-м быў адным з фігурантаў справы 14-ці — шэрагу судовых працэсаў над маладзёнамі па выніку мітынгу прадпрымальнікаў. Мы запыталіся Андрэя пра агульнае і адрознае паміж пратэстнымі рухамі Беларусі і Расіі.

— Чаму ты вырашыў паехаць у Маскву?

— Я ехаў, каб зразумець, што гэта за людзі, чаго яны хочуць. У кожнага сваё, але асноўнае — проста ўжо не могуць цярпець, нават пры тым, што ў Маскве высокі ўзровень жыцця. Іх дастала знявага да людзей. Шмат каго абурыла нахабная ракіроўка (Мядзведзеў — Пуцін — А.Р.), абвешчаная ў верасні. Гэта сталася кропкай кіпення.

— Пра што была твая лекцыя?

— Я заўважыў, што людзі на гэтых мітынгах мала ведаюць правілы тэхнікі бяспекі ў натоўпе, як сябе правільна праводзіць у пазаштатных сітуацыях. Ёсць радыкальныя актывісты, якія пачынаюць біцца з амапам, а астатнія проста не ведаюць, што рабіць. І першае, і другое — неправільна.

Працяг матэрыялу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)