Праваабаронца: Лукашэнка не даў доказаў змовы супраць затрыманага Паўлічэнкі

Гары Паганяйла пракамэнтаваў Радыё Свабода фрагмэнт аповеду былога «собраўца» Юрыя Гараўскага, які тычыцца справы, заведзенай супроць камандзіра Дзьмітрыя Паўлічэнкі, колішняга камандзіра спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня («СОБР») Унутраных войскаў МУС Беларусі.

Гары Паганяйла

Як сталася, што ўжо затрыманага Паўлічэнку вызвалілі з КДБ, і ці мог ён потым спаліць сабраныя на яго матэрыялы крымінальнае справы? Гары Паганяйла думае, што гэтак і было, бо за Паўлічэнку заступіўся кіраўнік дзяржавы.

— Гэтак і магло быць, бо указаньне аб вызваленьні Паўлічэнкі з-пад варты з турмы КДБ «Амэрыканка» даў асабіста Аляксандар Лукашэнка. Да таго пра апэратыўныя зьвесткі наконт Паўлічэнкі стала вядома Віктару Шэйману, ён даклаў Лукашэнку. А той, верагодна, як мы мяркуем, даў вусны загад тэрмінова вызваліць Паўлічэнку.

У выніку Паўлічэнку вызвалілі, але ў справе няма ніякага працэсуальнага дакумэнта, чаму гэта зрабілі і на якой падставе. Хаця мусілі вынесьці пастанову аб ягоным вызваленьні. А Лукашэнка тады публічна заявіў, што гэта вынік змовы адпаведных структураў і службовых асобаў супроць асабіста яго і ён неўзабаве прадставіць гэтаму доказы. Але як мы ведаем, ніякіх доказаў гэтак і не пададзена.

Таксама ён публічна казаў, што патлумачыць, чаму мусіў звольніць генэральнага пракурора Бажэлку, ягонага намесьніка, а таксама старшыню КДБ Мацкевіча і ягонага намесьніка, які адказваў за апэратыўныя службы.

А калі нагадаць пастанову аб затрыманьні і зьмяшчэньні ў сьледчы ізалятар КДБ Паўлічэнкі, дык там наўпрост указана, што па выніках доўгачасовай апэратыўнай праверкі (якая цягнулася каля 6 месяцаў) былі сабраныя матэрыялы, якія сьведчаць, што Паўлічэнка і ягоная каманда рабілі злачынствы, у тым ліку забойствы. І ня толькі палітычныя, а забівалі і камэрсантаў, і іншых людзей, у якіх вымагалі грошы. Вось пра што сьведчылі апэратыўныя дакумэнты, сабраныя КДБ, якія, цалкам верагодна, спаліў Паўлічэнка.

Гурневіч: 20 год людзі мараць пра праўду. І вось, магчыма, яна

«Именно сейчас, накануне переговоров с Россией, этот «свидетель» появился в Европе»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(32)