Скандалы

Прапаршчык Коржыча: «Асудзіце мяне і ўсё! Стаміўся я»

Патлумачыў у судзе, чаму дапускаў дзедаўшчыну ў частцы.

Суд над камандзірамі Аляксандра Коржыча. Прапаршчык Артур Вірбал (зьлева), старэйшы лейтэнант Павел Сукавенка (справа). 1 кастрычніка 2018 году

У Менску трэцi дзень працягваецца суд над былым старэйшым лейтэнантам Паўлам Сукавенкам і прапаршчыкам Артурам Вірбалам. Пачаўся допыт абвінавачаных, паведамляе Радыё Свабода.

У рэшце рэшт Артур Вірбал папрасіў суд хутчэй скончыць яго допыт, асудзіць і накіраваць у калёнію. Паводле абвінавачанага, ён амаль ня памятае нічога з таго, што яму інкрымінуюць. Таму згодны пагадзіцца з усімі паказаньнямі абвінавачаных, каб скончыць суд.

— Высокі суд, я, вядома, прашу прабачэньн, але мне такія абвінавачваньні на працягу суду выстаўлялі — цягам году біў пяць разоў, — заявіў Вірбал. — Самі пацярпелыя ня памятаюць, дзе я каго біў і колькі разоў. Як я тады магу памятаць? Сьледчы гаварыў мне, што вось сяржанты расказалі ўсё, прызнавай. Я і прызнаваў. Асудзіце мяне, і паеду адбываць пакараньне. Стаміўся я. Калі я насамрэч такі злачынца, то асудзіце мяне і ўсё. Я лепш паберагу свае нэрвы, усё прызнаю і паеду адбываць пакараньне.

Працэс у справе Вірбала-Сукавенкі працягваецца. Наступным паказаньні будзе даваць камандзір роты Аляксандра Коржыча, былы старэйшы лейтэнант Павел Сукавенка. Абодвум пагражае пакараньне да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Суд у справе Аляксандра Коржыча прадоўжыцца 8 кастрычніка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)