Скандалы

Прапаршчык і сяржант вайсковай часткі, дзе загінуў салдат Коржыч, затрыманыя

Сьледчыя і апэратыўнікі, якія вядуць справу аб сьмерці ў вайсковай частцы Аляксандра Коржыча, цяпер працуюць у Пінску.

У чацьвер на сустрэчы зь імі былі родныя і блізкія загінулага салдата. У сераду дапытвалі сяброў Аляксандра, паведамляет Радыё Свабода.  Адзін зь блізкіх сяброў Аляксандра Коржыча Ільля кажа, што ўжо даваў паказаньні ў гэтай справе:

– Я амаль не размаўляў са сьледчымі, гэта быў усяго толькі фармальны допыт і ўсё. Я сказаў, што Саша распавядаў досыць мала пра катаваньні і зьбіваньне ў войску. Магу толькі адзначыць, што прапаршчык Ягор С., у якога апынулася картка Сашы і які ёю карыстаўся, а таксама сяржант Яўген Б. цяпер затрыманыя ў Барысаве і знаходзяцца на гаўпвахце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)