Скандалы

Прапагандысту Раману Рудзю з «СБ» спалілі машыну

Прапагандыст Раман Рудзь з «СБ. Беларусь сегодня» паведаміў, што яму спалілі машыну.

Ён мяркуе, што гэта маглі зрабіць за яго «грамадзянскую пазіцыю», піша Наша Ніва.

Фота, змешчанае ў сацсетках Раманам Рудзём

«За тое, што я маю грамадзянскую пазіцыю, адрозную ад іх пункту гледжання, спалілі маю машыну».

«Спачатку раскідалі яе фатаграфію з дзяржнумарам па тэлеграм-чатах, з указаннем адрасу, дзе знаходзіцца аўтамабіль. А ўвечары 14 верасня, калі ўжо добра сцямнела, аблілі бензінам і падпалілі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(58)