Пракуратура зацікавілася, адкуль у баранавіцкай пэнсіянэркі паўтара мільёна даляраў
Адкуль у бабулі зьявілася столькі беларускіх грошай, што на іх можна было набыць ажно паўтара мільёна даляраў, зацікавіліся сьледчыя органы. Яны правялі расьсьледаваньне і даведаліся, што праз бабулю ілжэпрадпрымальнікі адмылі грошы.
Гэты прыклад прывёў сёньня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк. Ён адзначыў, што ў беларускім заканадаўстве сёньня няма адказнасьці — ні крымінальнай, ні адміністратыўнай — за дзеяньні асобаў, якія без законных паўнамоцтваў праводзяць шматмільённыя плацяжы. Гэтым карыстаюцца так званыя ілжэпрадпрымальнікі і авантурысты. Яны ствараюць падстаўныя фірмы, зарэгістраваныя на пэнсіянэраў, бамжоў, студэнтаў.
Каб спыніць заганную практыку, генэральны пракурор прапанаваў унесьці шэраг зьменаў у беларускія кодэксы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное