Скандалы
Мікола Дзябёла, “Звязда”

Пракуратура спадзяецца знайсці забойцу Веранікі Чаркасавай

20 кастрычнiка споўнiцца роўна 2 гады як у сваёй кватэры па-зверску была забiта журналістка «Салідарнасці» Вераніка Чаркасава. Злачынства да гэтага часу не раскрыта. Больш за тое, следства па гэтай справе прыпынена. Цi азначае гэта, што пошукi забойцы таксама ўжо не вядуцца?

— Не. Аператыўная праца па гэтай справе працягваецца. А расследаванне i сапраўды прыпынена ў сувязi з тым, што не ўстаноўлены асобы, якiя здзейснiлi злачынства. На маю думку, гэтая крымiнальная справа — не безнадзейная, i яе расследаванне можа быць даведзена да лагiчнага канца, — паведаміў карэспандэнту «Звязды» начальнік следчага аддзела пракуратуры Мінска Сяргей Іваноў.

— З пункту гледжання прафесiянала, як вы лiчыце, наколькi грунтоўна было падрыхтавана гэтае забойства цi злачынца дзейнiчаў спантанна?

— На маю думку, гэтае злачынства не было дакладна прадумана i загадзя падрыхтавана. Пра гэта яскрава сведчыць той факт, што забойца выкарыстаў нож, якi ўзяў на кухнi сваёй ахвяры. Калi б злачынца адразу ж меў намер забiць Чаркасаву, то ўзяў бы з сабой уласную зброю, а не спадзяваўся б на выпадкова знойдзены нож. Вось i ўсё, што я на дадзены момант магу сказаць наконт гэтага забойства.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)