Праклён для беларусаў
У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — Крэўскі замак.
Крэўскі замак. Фота з сайта Vandrouka.by
Дзякуючы мноству легенд – ад расказаў пра сакрэтныя тунэлі да гісторый пра замураваных князёўнаў – руіны Крэўскага замка з'яўляюцца адной з найбольш прывабных турыстычных мясцін у Беларусі. Адзін з самых старадаўніх беларускіх замкаў (створаны ў пачатку XIV стагоддзя) стаў месцам многіх гістарычных падзей, якія паўплывалі на гісторыю Еўропы: менавіта тут 14 жніўня 1385 года была падпісана унія, якая злучыла Літву і Польшчу амаль на 500 гадоў.
Старажытны замак служыў і рэзідэнцыяй, і турмой (хто не памятае гісторыю пра тое, як пераапрануты ў жаночую сукенку Вітаўт збег з-пад арышту?), а ў пачатку 20 стагоддзя стаў матэрыялам для хлявоў мясцовых жыхароў. Старажытны праклён: "Каб ты ўсё жыццё збіраў камяні на Крэўскі замак" сёння актуальны як ніколі.
Таксама ў праекце
Месца, якое пасварыла гісторыкаў
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное