Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Прафесар Мікола Савіцкі: Аснова дзяржаўнай ідэалогіі — страх

Спецыяліст у галіне эканамічнай інфарматыкі адным з першых стаў выкладаць інфарматыку і вылічальную тэхніку па-беларуску.

Праз прынцыповасць у нацыянальных пытаннях ён паплаціўся месцам ва ўніверсітэце. Але нават зазнаўшы рэпрэсіі, Савіцкі працягнуў працаваць на ніве Адраджэння.

Сёлета Мікалай Іванавіч адзначыў 85-годдзе, і з гэтай нагоды падзяліўся сваімі ўспамінамі і сваім бачаннем таго, як Беларусь можа стаць беларускай і выйсці з-пад расійскага ўплыву.

Што палякі, што Саветы…

Мікола Савіцкі нарадзіўся ў Заходняй Беларусі ў фальварку Гарадок на Віцебшчыне, ля мяжы з Саветамі. Сям’я была беззямельная, і бацька будучага прафесара арандаваў зямлю ў пані, якая сама жыла ў Вільні. Каб плаціць за зямлю, маці даводзілася мыць бялізну польскім памежнікам. Паланізацыя была больш агрэсіўнай, больш рэакцыйнай у параўнанні з русіфікацыяй, перакананы Мікола Савіцкі. У той жа час ён узгадвае, што мэтанакіраванага выхавання беларускай самасвядомасці ў іх сям’і не было.

— І маці, і бабуля казалі: «Мы тутэйшыя» і «Мы ліцвіны». Але апалячванне не ўспрымалася, не клалася на светапогляды маіх бацькоў.

Затое моцна замацаваліся ў свядомасці нормы народнай педагогікі. Напрыклад, нельга было браць чужога, крадзеж — вялікі грэх. Нельга было хадзіць па пасеяных палосах жыта — як сваіх, так і суседскіх. А калі трэба было прайсці, каласы абавязкова расхіналі па баках, каб ніводнага не зламіць.

Нават на дрэва залезці ў грубым вясковым абутку — грэх, бо падэшва магла пашкодзіць кару. Культывавалася павага да старэйшых: з кім бы дзіця ні сустрэлася, абавязкова мусіла павітацца.

— Цяпер таго ўжо няма, мараль разбураная, бальшавізм яе разбурыў. Пры паляках забаранялася ўсё нацыянальнае, яны казалі, што праз 20 гадоў на «ўсходніх крэсах» ніводнага беларуса не застанецца. Але яны неслі культуру: патрабавалі, каб перад хатай быў палісаднік, каб кожны дзень мялі вуліцу.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(27)