Прадстаўнікі польскай дыяспары і дыпламаты наведаліся ў Курапаты
Першы намеснік амбасадара Польшчы Марцін Вайцяхоўскі і старшыня Саюза палякаў ў Беларусі Анжаліка Борыс усклалі кветкі да польскага крыжа.
Фота тут і далей Арцёма Лявы
Сённяшняе ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскага тэрору польскімі дыпламатамі і прадстаўнікамі польскай меншасці звязанае з Днём войска польскага, якое адзначаецца 15 жніўня, паведамляе «Новы час».
Выступоўцы адзначылі, што ў месцах пахавання ахвяраў рэпрэсій, у тым ліку ў Курапатах, знаходзіцца таксама вялікая колькасць палякаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное