«Прадстаўнікі беларускага народа сёньня ваююць разам з украінскімі жаўнерамі супраць расейскага агрэсара – у тым ліку і ў палку, які носіць імя Кастуся Каліноўскага»
Рада БНР выступіла с заявай наконт выказвання Уладзіміра Зяленскага, які ў сваім віншаванні з нагоды юбілею паўстання Кастуся Каліноўскага не ўзгадаў пра беларускі народ, што таксама змагаўся супраць Імперыі.
— Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае засмучэньне тым, што ў дні, калі адзначаецца 160-гадовы юбілей пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага супраць расейскай імпэрыі, прэзыдэнт Украіны не знайшоў магчымасьці прыгадаць удзел у ім беларускага народа.
Прычына гэтага зразумелая і палягае не ў гісторыі, а ў сучаснасьці: саўдзел Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.
Аднак важна памятаць, што Лукашэнка зьяўляецца ўзурпатарам і не выяўляе волі беларускага народа. Ён выконвае волю Пуціна, у інтарэсах якога зьнішчыць незалежнасьць Беларусі.
Найлепшыя прадстаўнікі беларускага народа падвяргаюцца няспынным рэпрэсіям, іх катуюць у турмах, іх прысудзілі да вялізных турэмных тэрмінаў. Сярод іх ёсьць і тыя, хто адразу пасьля нападу Расеі на Ўкраіну распачаў партызанскую вайну, імкнучыся спыніць эшалёны расейскай ваеннай тэхнікай.
Самыя сьмелыя прадстаўнікі беларускага народа сёньня ваююць плячом да пляча разам з украінскімі жаўнерамі супраць расейскага агрэсара – у тым ліку і ў палку, які носіць імя Кастуся Каліноўскага.
Прыклады салідарнасьці ёсьць і ў зусім нядаўняй гісторыі: у 2014 на кіеўскім Майдане і на франтах Данбасу беларусы гінулі, абараняючы свабоду Ўкраіны.
Падзеі апошняга часу пацьвердзілі, што свабода і дэмакратычная пэрспэктыва Балта-Чарнаморскага рэгіёну немагчымая без незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, ажыцьцявіць і гарантаваць якую можа толькі беларускі народ.
Народ, які мае даўнія традыцыі змаганьня за свабоду, яскравым этапам якога зьяўляецца і паўстаньне нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное