Прадаўцы жылля чацвёрты тыдзень запар падымаюць цэны

Прычым тэмпы росту разганяюцца.

Па дадзеных партала Realt.by, сярэдняя цана прапановы квадратнага метра жылля ў Мінску складае $ 1187. За тыдзень цана павялічылася на 0,5%. Папярэдні раз так хутка нерухомасць даражэла ў 2013 годзе.

Ці адбыўся на рынку нерухомасці разварот? Падобна на тое. У канцы чэрвеня цана прапановы квадратнага метра апусцілася да $ 1170 (гэта быў гадавы мінімум). І з таго часу штотыдзень павялічваецца, прычым усё хутчэй і хутчэй — +0,2%, +0,3%, +0,4%, +0,5%.

Кошт рэальных угодаў таксама павялічваецца, прычым ад красавіка. Па стане на чэрвень кватэры купляліся па $ 1105 за квадратны метр.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)