Общество

Васіль Завадскі, Новы час

Праца як пакаранне

Даследчыкі вылучаюць пяць асноўных грамадскіх функцый працы: спажывецкая, сацыяльная, стваральная, чалавекатворная і свабодатворная. Як думаеце, якой адпавядае праца беларускіх зняволеных?

Калонія ў Горках

Кожны, хто трохі знаёмы з арганізацыяй працоўнага працэсу ў айчынных пенітэнцыярных установах, будзе ў разгубленасці: складана суаднесці высокія паняцці і працоўныя будні нашых зняволеных.

Вязні са стажам і ветэраны крымінальна-выканаўчай сістэмы памятаюць часы СССР, калі прадпрыемствы пры калоніях грымелі кругласутачна, а ля прахадных стаялі чэргі аўтамабіляў у чаканні прадукцыі.

Гістарычна гэтая традыцыя бярэ свой пачатак з часоў ГУЛАГу, калі правадырам Савецкага Саюза прыйшла ідэя выкарыстаць дармавую і нямую працоўную сілу для максімальнага паскарэння індустрыялізацыі.

З невялікімі касметычнымі зменамі гэтая сістэма праіснавала да развалу СССР. Планава-размеркавальная эканоміка дазваляла не надта затлумляцца асартыментам і якасцю прадукцыі, а спажывец і не ўяўляў, што значная частка тэлевізара «Гарызонт», які пастаянна ламаецца, сабрана ў Ваўкавыскай папраўча-працоўнай калоніі №11. А легендарнае «вядро з гайкамі» — матацыкл «Днепр» з каляскай — амаль цалкам сабраны ў калоніі непадалёк ад Кіева. Ды што там тэлевізар — самі калоніі часцяком і ствараліся пры буйных прадпрыемствах, каб максімальна эфектыўна выкарыстоўваць хай некваліфікаваную, але танную працоўную сілу.

ПК-9 у Горках першапачаткова будавалася пры цагляным заводзе, ПК-2 у Бабруйску — пры «Белшыне», ПК-20 (тады — ЛПП) — пры НПЗ, і гэтак далей. 

Працяг артыкула чытайце тут