Общество

Працяг масавых судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці – штрафы да 1350 рублёў

Удзельнікаў акцый 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў – звычайна вялізарныя штрафы.

Напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$, паведамляе spring96.org.

Сёння, акрамя прочых актывiстаў, намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі i cтаршыня Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч атрымалi па 30 базавых велічынь (па 810 рублёў).

Актывістка Ніна Багінская – 1350 рублёў. Ігар Лялькоў – 810 рублёў, Ганна Шапуцька – 540.

Святлана Каваленка заявіла хадайніцтва весці працэс па-беларуску. Яно было задаволена. Актывiстка ў сваёй прамове спасылалася на Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, тлумачыла, што яе плакат «Прадавай свае кавуны» гаворыць пра тое, што ніхто не мае права гандляваць суверэнітэтам. Штраф – 1350 рублёў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(12)