Общество
Таццяна Бублікава, «Тут і цяпер»

Пра што мараць у турме

У турме цяжка. У беларускай турме яшчэ цяжэй. Жанчынам у беларускай турме цяжэй за ўсё. Супраць быдлячых умоў утрымання яны маюць толькі мары. І аб гэтых марах адмысловы фотапраект дванаццаці сукамерніц — «Ізаляцыя».

Дзяўчат схапілі на вуліцы і пасадзілі за краты. Так яны і пазнаёміліся: пакуль дзялілі нары ў камеры № 10 на другім паверсе сталічнага ізалятара часовага ўтрымання, што па вуліцы Скарыны. Сёння ўжо вольныя грамадзянкі рыхтуюць да выхаду праект "Ізаляцыя", які засяроджваецца на побытавым баку пакарання турмой. Карэспандэнтка "Тут і цяпер" першай пабачыла макет "жаноцкага супраціву".

Тым, хто трапляе за краты, закон гарантуе мінімальныя стандарты ўтрымання. У нашых турмах не выконваецца нават гэты мінімум. Прычыны розныя: няма грошай, няма жадання, няма ўпэўненасці, што арыштант — таксама чалавек.

Дзяўчыны пераканаліся, што ў камеры ізалятара марамі становяцца самыя банальныя рэчы. Есці суп і піць гарбату, а не рознакаляровыя памыі. Права на жаноцкую бялізну — таксама мара. Чысціць зубы над ракавінай, а не над дзіркай у падлозе. Не марозіцца ад халадэчы. Спаць хаця б на нарах, а не на падлозе (не хапае месцаў). Зірнуць на божы свет, пабачыць свой твар, памыць галаву, пастрыгчы пазногці. Усе гэтыя выпрабаванні леглі ў аснову 12 сюжэтаў фотапраекта.

Настасся, як і яе сукамерніцы, трапіла ў турму пасля мітынгу нязгодных з вынікамі мінулых прэзідэнцкіх выбраў, пераможцам якіх зноў быў абвешчаны Лукашэнка. Дзяўчына мужна перажыла 10 сутак арышту, але не змагла пагадзіцца з дадатковым пакараннем, якім сталі "жэстачайшыя" турэмныя ўмовы. Яна напісала скаргу. У адказе ўпраўленне ўнутраных спраў Мінрайвыканкама абараняла супрацоўнікаў сістэмы пакараня на розныя лады.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)