Пра што мараць тыя, хто расчараваўся ў Лукашэнку

Калумніст Сяргей Навумчык, які жыве ў Празе, дзеліцца ўражаннямі ад паездкі ў Віцебск. Пра гэта ён піша на Радыё Свабода.

Прыводзім фрагмент публікацыі.

«Шмат якія маладыя людзі, папросту, ня ведаюць значэньне элемэнтарных беларускіх слоў, у чым я нядаўна пераканаўся ў Віцебску.

І яшчэ адно віцебскае ўражаньне: тыя, хто раней падтрымліваў Лукашэнку, сёньня яго лаяць такімі словамі, што працытаваць іх тут няма ніякай магчымасьці. Але ня думаю, што іх настроі ўзрадуюць апанэнтаў Лукашэнкі, бо людзі завяршаюць свае тырады фразай: «Пусть бы пришёл Путин и забрал нас в Россию, там зарплаты больше, и пенсии — тоже».

Калі нехта (ці з уладных кабінэтаў, ці з апазыцыі) мяркуе, што такія людзі выступяць у абарону беларускай незалежнасьці ці хаця б прагаласуюць за яе — ён глыбока памыляецца.

Калі нехта мяркуе, што такіх людзей няшмат — ён займаецца самападманам. Амаль 25 гадоў — чвэрць стагодзьдзя — вярхоўная ўлада рабіла ўсё, каб іх было як мага болей.

Калі нехта разьлічвае, што, умоўна кажучы, расейская пятля зацягваецца толькі на шыі таго, хто нясе адказнасьць за краіну — ён памыляецца.

У закладніках — краіна».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)