Общество

Сяргей Нікалюк, Новы час

Пра ролю розніцы паміж «там» і «тут» у гісторыі

Мабыць, ні ў чым так не праяўляецца своеасаблівасць «беларускай мадэлі», як у стаўленні да інтэрнэту. Слова «лічбавізацыя», якое ўвайшло ў моду, не павінна ўводзіць у зман, паколькі лямпавыя людзі ў лічбавай будучыні бачаць не магчымасці, а пагрозы.

На ліквідацыі пагрозаў і спецыялізуецца беларуская мадэль. Гэта яе modus vivendi (спосаб існавання) — у гэтых рамках хлеб беларускія сяляне сеюць не дзеля атрымання прыбытку, а дзеля вырашэння праблемы харчовай бяспекі.

Але інтэрнэт — гэта не проста СМІ, якія слаба паддаюцца кантролю. Маштаб пагрозы, што сыходзіць з яго боку, не можа быць усвядомлены людзьмі, якія ўспрымаюць сусветнае павуцінне выключна ў якасці сродку камунікацыі.

Калі б усё было так проста, то на інфармацыйную памыйніцу ўсялякі аўтарытарны рэжым даўно б накінуў цуглі. Аднак нешта пастаянна перашкаджае гэта зрабіць.

Асэнсаванне феномену інтэрнэту магчыма толькі ў кантэксце эвалюцыі чалавечай свядомасці і культуры, пад якой разумеецца ўся сукупнасць небіялагічнай актыўнасці чалавека.

Перш за ўсё, варта ўсвядоміць, што інтэрнэт з’яўляецца феноменам не функцыянальным, а сістэмным.

Гэтым ён адрозніваецца ад шматлікіх вынаходніцтваў тэхналагічнай эпохі, накіраваных на задавальненне канкрэтных патрэбаў (паравы рухавік, рухавік унутранага згарання і г.д.). Таму інтэрнэт як цэласная з’ява не можа быць зведзены да якіх-небудзь яго прыкладных функцый.

Сістэмная самадастатковасць надае інтэрнэту магчымасць самаразвіцця, што на практыцы і назіраецца. А гэта, у сваю чаргу, дазваляе разглядаць яго як самастойную падсістэму культуры.

Уцягнутасць у інтэрнэт — асабліва ўжо з дзіцячага ўзросту — мяняе не толькі псіхалогію чалавека, але і яго сацыякультурны тып, і тым самым ператварае інтэрнэт у адзін з ключавых фактараў культурна-антрапалагічнай эвалюцыі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(5)