Общество
Eolonir

Пра Дашкевіча ды сэксуальныя меншасьці

Не пасьпелі блёгеры ўзьняць пытаньне, чаму ў Беларусі так замала ўвагі надаецца адной з галоўных вясновых падзеяў – «Чарнобыльскаму шляху», як словы Зьміцера Дашкевіча, аднаго зь лідэраў незарэгістраванае ў Беларусі арганізацыі “Малады Фронт”, настолькі ўскалыхнулі Блёгасфэру, што нават прысуд Кіму ды Парсюкевічу застаўся дзесьці збоку.

Зьміцер Дашкевіч заявіў, што не жадае ўдзелу прадстаўнікоў нацыянальных меньшасьцяў у “Чарнобыльскім шляху” ды гатовы хутчэй аб’яднацца з БРСМ, чым з імі. Натуральна, падобныя словы былі сказаныя ў моцным запале, але “мэсідж” зразумелы: “Малады Фронт” не задаволены. І пярэчыць удзелу ў акцыі новае групы пачалі менавіта дэмакраты, а не дзяржаўны бок.

Ня буду камэнтаваць па тым вэрхале, які пачаўся ў блёгах ды на форумах ТУТу, бо ўсё адно не зразумела, да чаго схіляюцца беларускія блёгеры. Абмеркаваньне словаў сп. Дашкевіча выклікала плойму камэнтароў, але не зразумела, падтрымліваюць інтарнаўты ўдзел прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў у ЧШ або не. Відавочна, што блёгеры не чакалі, што такое пытаньне паўстане, ды аказаліся непадрыхтаванымі даць на яго аргумэнтаваны адказ.

На гэтым тле ўражвае допіс спадара coipish, які паставіў рытарычнае пытаньне: “Скажыце, што болей амаральна: нетрадыцыйная арыентацыя або прафэсар матэматыкі ў БДУ, які дастае 500 даляраў на месяц у якасьці заробку? Што болей амаральна: нетрадыцыйная арыентацыя або абыякавасьць да зьбіцьця чалавека, якое адбываецца на вачах мінакоў і якое ніхто не прыпыніць? Што болей амаральна: нетрадыцыйная арыентацыя або лекар-рэаніматоляг, які дастае 400 даляраў заробку за дзьве стаўкі”. Сьпіс можна працягваць бясконца, і тут, з майго меркаваньня, спадар coipish мае рацыю: у дзяржаве ёсьць іншыя праблемы, чым пачынаць разборкі супраць людзей нетрадыцыйнае арыентацыі.

Зразумела, як піша petra-leleka, што Зьміцер не пакрывіў душой і што ён насамрэч лічыць так, як і кажа. Прынамсі, я ў гэтым сумневу ня меў. Няма таксама спрэчак, што сам гэты факт ставіць Зьміцера вышэй за ўсіх функцыянэраў існуючае ўлады ды багата якіх палітыкаў па ўсім сьвеце, у чыіх праграмовых прамовах цяжка знайсьці нават слова праўды перад выбарамі, а часьцяком і ўвогуле, якія будуць казаць сёньня “А”, назаўтра “Бэ”, калі так загадае палітычная кан’юнктура.

Спадар nicolaev вельмі добра пракамэнтаваў па завірусе наўкола Дашкевіча: “Я не разделяю охватившего френд-ленту повального опускания Д.Дашкевича за то, что он считает гомосексуалистов и им сочувствующих крупнейшей бедой Беларуси, и ради "окончательного решения" радужного вопроса готов даже объединиться с лукашистами. Не скрываю и своей пониженной толерантности в вопросах нетрадиционной сексуальной ориентации: есть слово "хочется", и есть слово "не надо этого делать". Тут я явно традиционалист, не либерал и не постмодернист...

…Как по мне, так лучше жить в стране, где раз в году проходит марш под радужными флагами под неодобрительные возгласы прохожих, нежели в стране, где каждый год появляются всё новые политзеки, и горизонты не слишком уж и радужные... Я не боюсь за будущее страны, в которой есть геи. :) Полагаю, что нация, сумевшая в итоге побороть … у власти, сможет найти в себе моральные и духовные силы обуздать и гомосексуализм. :)”

У Беларусі зараз існуюць іншыя праблемы. Нягледзячы на тое, што гісторыя дэмакратычнага руху ў краіне год за годам даводзіць, што антылукашыцкім сілам патрэбная адзінства, кожны кангрэс апазыцыі спрычыняецца да расколу ды кожны раз перад галоўнымі падзеямі года ўзьнікаюць спрэчкі на тэму таго, хто мае рацыю. І ніхто ня здольны прамаўчаць. Хаця менавіта зараз было б варта.

“Чарнобыльскі шлях” задумваўся як масавая акцыя згадкі тых, хто загінуў ад катастрофы ды яе наступстваў. І з часу апошніх Шляхоў канца 90-х, якія зьбіралі тысячы народу, мінула шмат часу. Удзельнікаў паменела. І зараз, калі дэмакратам як ніколі патрэбная “новая кроў”, яны яе адкідаюць. Хаця ЧШ – гэта не “міжсабойчык” для сваіх. І на ўдзел у ім дазволу пытаць ня трэба. Дазвол трэба браць на ўдзел у дзяржаўных акцыях. Няўжо Зьміцер хоча, каб ЧШ атясамлівалі з “арганізаванымі флэшмобамі”, якія ладзіць БРСМ?

Усе людзі, якія жывуць у Беларусі, былі закранутыя катастрофай. Чарнобыль не абіраў, традыцыйнае ты або нетрадыцыйнае арыентацыі. Таму ў гэтым шляху маюць права браць удзел усе. Як бы не падавалася іншым.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)