Відэафакт. Беларусы ва Украіне распрацоўваюць наземныя дроны для выканання баявых задач

Яны могуць з’явіцца на ўзбраенні Узброеных Сіл Украіны.

Беларусы ва Украіне бяруць удзел у даследаванні, распрацоўцы і стварэнні наземных дронаў для выканання баявых задач, паведаміў «Салідарнасці» кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

— Спадзяемся, што зусім хутка яны з'явяцца на ўзбраенні ЗСУ і дапамогуць наблізіць перамогу, — кажа Аляксей Францкевіч.