Поспехі савецкага развіцця вачыма спецслужбаў
Спецслужбы былі дасведчаныя аб рэальнай сітуацыі ў эканоміцы БССР. Аднак атрыманая імі інфармацыя заставалася вядомай вельмі вузкаму колу асобаў. Нежаданне рассакрэціць дакументы архіва КДБ дазваляе і сёння скажаць гісторыю Беларусі, прыпісваць яе савецкаму перыяду поспехі, якіх не было.
Паспрабуем ацаніць дасягненні савецкай эканомікі вачыма спецслужбаў — гэта тым больш цікава і актуальна ў сувязі з юбілеем, які ўрачыста адзначыла нядаўна кіраўніцтва краіны і супрацоўнікі КДБ.
У шэрагу дакладных запісак і даведак, напісаных вясной 1938 года і накіраваных у НКУС СССР або ЦК КП(б)Б, адзначаецца цяжкая сітуацыя, звязаная з забеспячэннем насельніцтва прадметамі першай неабходнасці.
Спецслужбы пішуць пра чэргі за мясам, рыбай, бульбай, газай, мануфактурай, абуткам. Чэргі, на іх думку, былі абумоўленыя тым, што прадукты харчавання і прамысловыя тавары паступалі ў продаж нерэгулярна, з вялікімі перабоямі.
Па стане на 1 красавіка 1938 года была складзеная нават «Даведка пра перабоі ў забеспячэнні насельніцтва прадуктамі і прамысловымі таварамі па БССР». У ёй паказвалася наступная карціна. У Мінску патрэбы насельніцтва па мясе задавальняліся на 25%: у дзень гораду неабходна 10–12 тон мяса, у квартал — 900 тон. Рэальна завозілася 205 тон. «Становішча з мясам цяжкае», — адзначалася ў даведцы.
Не задавальняліся патрэбы насельніцтва па каўбасных вырабах, рыбе, малаку, сыру, масле: з плану ў 225 тон рыбы ў квартал атрымана 90 тон, пры плане завозу малака 10–12 тон у суткі адпускаецца 2 тоны, з неабходнай 21 тоны сыру ў квартал прывозілася 13 тон і гэтак далей. Натуральна, што ў продажы харчы адсутнічалі.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное