Польскія спэцслужбы: Пачаліся эвакуацыйныя рэйсы зь Менску ў Багдад
Ірак пачынае эвакуаваць сваіх грамадзян зь Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.
Першыя эвакуацыйныя авіярэйсы ўжо пачаліся, напісаў у твітэры Станіслаў Жарын, прэсавы прадстаўнік міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Марыюша Каміньскага.
Прычынамі, паводле Жарына, сталі:
шматразовыя няўдалыя спробы пераходу мігрантамі польскай мяжы,
праблемы з расьсяленьнем мігрантаў у Беларусі,
усё халаднейшае надворʼе.
У раскладзе менскага аэрапорту на 3 лістапада зьявіўся рэйс «Ірацкіх авіяліній» у Багдад а 14:30. На яго заяўлены самалёт Boeing 737-800, які можа перавезьці больш за 160 чалавек.
Читайте также
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное