Польшча ўвяла жорсткі карантын. Штраф за парушэньне — $1200

У краіне ўводзяцца жорсткія абмежаваньні на перамяшчэньне па-за домам.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на onet.pl.

Ад сёньняшняга дня пакідаць дом дазваляецца толькі ў абсалютна неабходных сытуацыях. Зьяўляцца на вуліцах у групах больш чым дзьве асобы — забараняецца. Выключэньне зробленае толькі для сем’яў.

Масавыя імпрэзы і мерапрыемствы забараняюцца. На імшы ў касьцёле ня можа знаходзіцца больш за 5 чалавек.

За неабгрунтаванае парушэньне гэтых правілаў пагражае штраф у памеры 5000 злотых (амаль 1200 даляраў). Новыя меры ўводзяцца да 11 красавіка.

Паводле прэм’ера Маравецкага, урад імкнецца да таго, каб пасьля Вялікадня грамадзяне маглі вярнуцца на працу. Ён дадаў, што прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы, якія заплянаваныя на 10 траўня, адбудуцца бязь зьменаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(16)