Коктейль
Анастасія Зелянкова

“Половой подбор должен строиться по линии классовой пролетарской целесообразности”

Абвясціўшы сэкс “вычварэнствам” і “антынароднай з’явай”, камуністычныя ідэолагі раілі сваім грамадзянам скіроўваць палавую энергію на “бадзёрую працу”. Што прадпісвалі палавыя запаветы пралетараў, як і дзеля чаго павінен займацца сексам савецкі грамадзянін і што працоўны клас вызначаў у палавых адносінах, высвятляла карэспандэнт “Салідарнасці”.

Увесь сэкс дашчэнту мы разбурым!

У пачатку 20-х гадоў погляд на свабоднае каханне, так прапагандуемае бальшавікамі на пачатку прыходу да ўлады, кардынальна змяніўся. Эпідэмія венерычных захворванняў, бясплоддзе жанчын, выкліканае шматлікімі абортамі, і іншыя “плады” пралетарскага кахання прымусілі прымаць адпаведныя меры.

У выніку бальшавікі не знайшлі нічога лепшага, як заклікаць грамадзян поўнасцю адмовіцца ад сэксу як сродку задавальнення палавых патрэб, надаўшы яму толькі функцыю “ўзнаўлення будучых будаўнікоў камунізму”. Свабоднае каханне, як некалі палавое ўстрыманне, было абвешчана мяшчанствам. Цяпер жанчынам раілі знайсці ў сабе дастаткова вытрымкі, каб сказаць сваё рашучае “не” на любыя спробы збіць іх з вернага шляху да светлай будучыні.

“Должен быть дан решительный общественный отпор всяким попыткам молодых сладострастников сбивать с толку неопытных девиц путем высмеивания их якобы “мещанской идеологии” воздержания, — адзначае прафесар С.Васілейскі ў артыкуле “Половое воспитание”, надрукаваным ў часопісе “Асьвета” за 1925 год. — Именно похотливая “свободная любовь” есть мещанский индивидуализм. Женская молодежь должна найти в себе достаточно понимания и выдержки, чтобы отвернуться от этой пустой болтовни”.

Для мужчынскай часткі насельніцтва аргументам станавіліся венерычныя хваробы. Дарэчы, па дадзеных урачоў-венеролагаў, менавіта на навучэнцаў вышэйшых, сярэдніх і ваенных навучальных устаноў прыпадаў найбольшы працэнт захворванняў.

“В сексуальном отношении мы видим у подростков и юношей те же крайности, что и в других областях; с одной стороны возвышенная романтическая любовь, а с другой — мастурбация и путешествия к проституткам с обычным последствием — заражением венерическими болезнями”, — адзначае Васілейскі.

Каб вырашыць наяўныя праблемы, перад ідэалогамі, настаўнікамі і ўрачамі была пастаўлена задача — дасягнуць «насколько возможно полного угашения полового инстинкта». А для гэтага спачатку трэба было ліквідаваць знешнія раздражняльнікі.

Так пачалася непрымірымая барацьба з прастытуцыяй — 9 жніўня 1920 года Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Беларускай ССР на чале з Аляксандрам Чарвяковым падпісаў пастанову пра закрыццё публічных дамоў, якія да гэтага дзейнічалі на Беларусі абсалютна легальна. Адначасова ў Крымінальным кодэксе з’явіўся і артыкул “за зводніцтва”.

Наступным крокам стала “барацьба з парнаграфіяй у літаратуры, тэатры і кіно” — сцэны з самымі нявіннымі пацалункамі выразаліся з тэатральных пастановак, кнігі, дзе быў хаця б намёк на сэкс, забараняліся.

Паводле прафесара Васілескага сэксуальная адукацыя моладзі павінна зводзіцца да трох палажэнняў:

1. «необходимо настойчиво подтверждать, что половое воздержание не только не вредно, но и полезно;

2. надо выяснять значение половой энергии, как индивидуальное в смысле стимула для живой бодрой работы в любой области, так и общественное — в смысле создания здорового крепкого поколения;

3. врач должен указать на опасности половой распущенности, на колоссальный индивидуальный и социальный вред венерических болезней».

Сэксуальную ж энергію раілі скіроўваць на “укрепление тела посредством спорта и гимнастики”, а таксама на стваральную працу.

«Физическая праздность есть великолепная школа разврата, — піша Блонскі ў сваёй працы “Половое воспитание”. — Что бездельничающие общественные классы есть суть классы, наиболее пораженные развратом, — это всем прекрасно известно. Труд — великий воспитатель, но нигде педагогическое значение труда не выступает с такой очевидностью, как в половом воспитании».

Многія “сэксуальна-рэвалюцыйныя” ідэолагі ўвогуле настойвалі на тым, што сталае палавое жыццё — з’ява ненатуральная, роўная фактычна вычварэнству. Адзінай функцыяй, якую, на іх думку, павінен адыгрываць сэкс — гэта ўзнаўленне здаровага патомства.

“Сталае плоцьнае жыцьцё наогул становіць пэўную ненармальнасьць. Плоцьнае збліжэньне можа мець месца толькі дзеля дзяцей і толькі ў пэўны перыяд жыцьця, — адзначае А.Нямілаў у працы «Биологическая трагедия женщины». — Плоцьнае жыцьцё мацней за ўсё разбурае жанчыну. Не штурхайце дзяўчат на плоцьнае жыцьцё, не кажыце, што яно абавязковае”.

Неўзабаве ў 1924 годзе з’яўляецца праца расійскага прафесара Залкінда пад красамоўнай назвай “12 половых заповедей революционного пролетариата”, у якіх дакладна вызначана, з кім, як і калі павінен уступаць у сэксуальныя сувязі сапраўды пралетар. Гэты эпахальны дакумент быў передрукаваны літаральна ўсімі пераядычнымі выданнямі на прасторах СССР і яшчэ доўгія часы з’яўляўся настольным дапаможнікам па сэксе для многіх савецкіх грамадзян.

Вось гэтыя запаветы:

“1. Не должно быть слишком раннего развития половой жизни в среде пролетариата.

2. Необходимо половое воздержание до брака, а брак лишь в состоянии полной социальной и биологической зрелости (20-25 лет).

3. Половая связь — лишь как конечное завершение глубокой всесторонней симпатии и привязанности к объекту половой любви.

4. Половой акт должен быть конечным звеном в цепи глубоких и сложных переживаний, связывающих в данный момент любящих.

5. Половой акт не должен часто повторяться.

6. Не надо часто менять половой объект. Поменьше полового разнообразия.

7. Любовь должна быть моногамной. Моноандрической (одна жена, один муж).

8. При всяком половом акте всегда надо помнить о возможности зарождения ребенка — вообще помнить о потомстве.

9. Половой подбор должен строиться по линии классовой революционно-пролетарской целесообразности. В любовные отношения не должны вноситься элементы флирта, ухаживания, кокетства и прочие методы специально-полового завоевания.

10. Не должно быть ревности.

11. Не должно быть половых извращений.

12. Класс, в интересах революционной целесообразности, имеет право вмешаться в половую жизнь своих сочленов: половое должно во всем подчиняться классовому, ничем последнему не мешая, а во всем его поддерживая”.

Як кіраваліся ў ложку класавымі інтарэсамі тагачасныя пралетары, сёння можна толькі здагадвацца.

Палавое табу

Калі ў 20-х гадах пра сэкс пісалі як пра антынародную з’яву, заклікаючы людзей адмовіцца ад сталых палавых стасункаў, то з 30-х пра яго ўвогуле перасталі гаварыць, нібыта і не існуе. Размовы пра сэкс сталі табу. Савецкі педагог Антон Макаранка адзначаў, што палавое выхаванне для падлеткаў зусім непатрэбнае.

“Никакие разговоры о “половом” вопросе с детьми не могут что-либо прибавить к тем знаниям, которые и без того придут в свое время. Раскрытие тайны, даже самое мудрое, усиливает физиологическую сторону любви, воспитывает не половое чувство, а половое любопытство, делая его простым и доступным”, — цытуе словы педагога газета “Московский комсомолец”.

Перасталі ў той час выходзіць і кнігі па сэксуальным выхаванні. Беларускія школьнікі нават ў падручніках па анатоміі не мелі магчымасці ўбачыць чалавека без адзення. Палавыя органы на карцінках падаваліся толькі ў разрэзе, і часам нават не належалі прадстаўнікам чалавечага роду. Што да інфармацыі пра палавы акт, то тут і казаць не прыходзіцца. Складвалася ўяўленне, што сэксу ў Савецкім Саюзе і сапраўды не існуе.

Толькі ў 70-х гадах у СССР з’явілася некалькі кніг па палавым выхаванні. Праўда, выкладзеныя там тэзісы сёння можна чытаць замест анекдотаў.

Сярод іншых там сустракаліся і такія сцвярджэнні: “Чувством достоинства определяется то, что девушка не соглашается на половую связь и никогда не провоцирует ее” або “Как правило, юноша, добивающийся близости с девушкой, не любит ее” ці “Регулярно совершать повторные половые акты не рекомендуется даже при наличии желания и возможности для их осуществления”, — прыводзіць вытрымкі газета “Московскій комсомолец”.

Пасля гэтага пачынаеш разумець, чаму выдадзеная ў пачатку 80-х кніга беларускага сэксолага Дзмітрыя Капусціна “Гармония брака” стала сапраўднай бомбай. Хадзілі чуткі, што лёс гэтага выдання вызначыў адзін высокапастаўлены кіраўнік ЦК КПБ. Прычытаўшы рукапіс кнігі, які ўжо год пыліўся ў выдавецтве, ён нечакана для ўсіх даў дабро на публікацыю. Да гэтага, па cловах Капусціна, шанцаў, што гэтая кніга будзе некалі выдадзеная, “было не больш за нуль цэлых і нуль дзесятых працэнта”.

Падлеткі з фанарыкам пад коўдрай да дзір зачытвалі “Грамонию брака”, супругі таемна падкладалі адзін аднаму кнігу з закладкамі на патрэбных месцах. Менавіта з гэтай кнігі і пачалося паступовае вяртанне сэксу на месца, вызначанае яму эвалюцыяй і гісторыяй чалавечых адносін. І зараз мы маем выдатную магчымасць унесці туды і свой пасільны ўклад.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)