Полину Шарендо-Панасюк этапировали из «Новинок» на Володарку
«Паліна этапавана з Навінак на Валадарку. Хутчэй за ўсё псіхіатрычная экспертыза скончылася. Але нам нічога не вядома пра яе вынікі, таксама нам нічога не вядома аб стане здароўя Паліны», — паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
I дадаў: «Для Паліны пачаўся ужо шосты цяжкі этап. Гэта два-тры тыдні дарогі, бясконцыя вобшукі, распаленыя ад спёкі аўтазакі, і рукі анямелыя ад кайданкаў. Такое адчуваньне, што бясконцымі этапамі хочуць канчаткова высмактаць сілы і здароўе.
Роўна праз месяц 6 жніўня ў Паліны сканчваецца ужо другі прысуджаны ёй тэрмін зьняволеньня. Зразумела, што яе не выпусцяць, а будуць наноў судзіць. Такім чынам, тэрмін зняволеньня для Паліны становіцца бясконцым».
Читайте еще
Избранное