Плошча, Майдан, Бульварнае кальцо
У мяне не будзе для вас рэпартажаў з маляўнічымі фотаздымкамі: іх багата ў сеціве. У мяне не будзе і глыбокіх аналітычных развагаў пра тое, што «Расіі наканавана цярпець» ці «яшчэ крыху — і імперыя выбухне»: іх таксама ўжо дастаткова, пагатоў, і тых, і тых. Гэта толькі мая ўласная гісторыя, і яна пра страх, і нянавісць, і рэфлексы, і любоў.
Фота pregel.info
Вуліца — гэта заўжды супраць несправядлівасці. Хто выходзіць на вуліцу? Тыранаў і дыктатараў, злачынцаў і тэрарыстаў вы там не пабачыце, яны звычайна на танках ды з іншай зброяй. Калі людзі масава ідуць на вуліцы — гэта азначае, што здарылася нешта, што яны больш не жадаюць цярпець.
Акумулятарны завод, што атручвае наваколле; прэзідэнт, што скасоўвае пагадненне з Еўрасаюзам; чыноўнікі, што не рэгіструюць апазіцыйных кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах. Людзі адчуваюць крыўду, несправядлівасць, пагрозу сваім інтарэсам — і ідуць на пратэст.
І калі ў суседняй краіне такія пратэсты, у якіх бяруць удзел дзясяткі тысяч і не першы тыдзень, то быццам трэба захапляцца, і перажываць, і спачуваць… Але штосьці не так.
Пяць з паловай гадоў таму я пісала ў сваіх сацсетках эмацыйныя назіранні, грэючыся кавай падчас рэдкіх перапынкаў марознай майданаўскай варты.
Пісала пра страх і невядомасць, пра захапленне валанцёрамі, якія днём і ноччу жылі гэтай вуліцай, пра салідарнасць: яна лунала ў спевах гімна дзясяткамі тысяч галасоў, у вогнішчах каля змайстраваных барыкадаў, яна дапамагала адбіваць сяброў у «беркутаў», прымушала ўставаць на ногі пасля аглушальнага разрыву светлашумавой гранаты над галавой.
Мы, беларусы, у Майдане ўдзельнічалі досыць актыўна: бяда ўспрымалася блізкай, а вораг — агульным. Дзевяць гадоў таму мы не зрабілі свайго «майдану», хаця і дзве-тры гадзіны вельмі намагаліся. Я памятаю гэты агромны натоўп — ніколі ў Мінску такога не бачыла.
Масавы вулічны пратэст неверагодна ўражвае сваёй энергіяй, сімвалізмам, нечаканымі выпадкамі ўзаемадапамогі і смеласці. Уражвае сваёй дынамікай, які б ні быў яго вынік. Беларуская плошча 2010 года і ўкраінскі Еўрамайдан — самыя ашаламляльныя падзеі, якія я пакуль перажыла ў сваім жыцці.
І вось ізноў «вуліца», недзе блізка. Але штосьці — не так. Гэта я зразумела па рэакцыі на зборы ў Маскву.
Працяг артыкула чытайце тут
Читайте еще
Избранное