Общество

Кірыла Пазняк, Новы час

План беларусізацыі-2000, які згарнуў Лукашэнка

«Закон аб мовах у Беларускай ССР», паводле якога беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай у нашай краіне, быў прыняты 30 гадоў таму.

Апроч закона быў прыняты і план беларусізацыі ў выглядзе Дзяржпраграмы. Калі б гэта ажыццявілася — ужо б колькі часу паўсюль у нас гаварылі па-беларуску. А дакладней, яшчэ б у 2000 годзе.

Але з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі прайшоў рэферэндум 1995 года, па выніках якога было ўсталяванае двухмоўе, відавочна дыскрымінацыйнае ў адносінах да мовы тытульнай нацыі. Згадаем, што пісалася ў «Законе аб мовах», якім быў план беларусізацыі, ды ўявім сабе, як усё магло б выглядаць.

Што цікава: «Закон аб мовах» 26 студзеня 1990 года прыняў Вярхоўны Савет БССР яшчэ 11 склікання, дзе амаль спрэс былі камуністы.

Новы парламент, абраны ў выніку першых дэмакратычных выбараў, з Апазіцыяй БНФ у складзе, запрацаваў толькі праз некалькі месяцаў.

Ацаніце і вынік галасавання: 332 дэпутаты падтрымалі моўны закон, толькі 27 прагаласавалі «супраць» і 9 — устрымаліся. Як кажуць, былі часіны ды ішлі працэсы...

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(19)