Пісьменнікі прайгралі чыноўнікам
Кіраўніцтва справаў прэзідэнта выйграла суд супраць Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП). Сёння, 2 сакавіка, Вышэйшы гаспадарчы суд прыняў рашэнне аб спагнанні з творчай арганізацыі літаратараў запазыкі ў суме больш за 55 мільёнаў рублёў за арэнду некалькіх памяшканняў і высяленні Саюза З Дома літаратара ў Мінску.
— На міравое пагадненне, па якім пісьменнікі прапанавалі
дзяржаве забраць у якасці кампенсацыі запазыкі бібліятэчны збор Саюза,
Кіраўніцтва справаў прэзідэнта не пайшло, — паведаміў «Салідарнасці» намеснік
старшыні СБП Барыс Пятровіч.
У пісьменнікаў ёсць яшчэ 15 дзён на абскарджанне гэтага
рашэння суда. «Яно, дарэчы, яшчэ не выключае магчымасці скласці міравое
пагадненне, — патлумачыў Барыс Пятровіч. — Мы будзем звяртацца да Кіраўніцтва з
просьбай пакінуць СБП хаця б мемарыяльны кабінет Максіма Танка. Па чутках, там
збіраюцца пасля нашага высялення адкрыць кавярню. Для Саюза гэта гістарычны
пакой. І такое абыходжанне з ім нам нават цяжка ўявіць».
Тым часам на 3 сакавіка ў Вярхоўным судзе запланаваная
першая сустрэча ў справе Міністэрства юстыцыі — супраць Саюза беларускіх
пісьменьнікаў. Мін'юст патрабуе ліквідацыі пісьменніцкай арганізацыі.
Читайте еще
Избранное