Общество
Вера Пархімовіч

Пісьменнікі прайгралі чыноўнікам

Кіраўніцтва справаў прэзідэнта выйграла суд супраць Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП). Сёння, 2 сакавіка, Вышэйшы гаспадарчы суд прыняў рашэнне аб спагнанні з творчай арганізацыі літаратараў запазыкі ў суме больш за 55 мільёнаў рублёў за арэнду некалькіх памяшканняў і высяленні Саюза З Дома літаратара ў Мінску.

— На міравое пагадненне, па якім пісьменнікі прапанавалі дзяржаве забраць у якасці кампенсацыі запазыкі бібліятэчны збор Саюза, Кіраўніцтва справаў прэзідэнта не пайшло, — паведаміў «Салідарнасці» намеснік старшыні СБП Барыс Пятровіч.

У пісьменнікаў ёсць яшчэ 15 дзён на абскарджанне гэтага рашэння суда. «Яно, дарэчы, яшчэ не выключае магчымасці скласці міравое пагадненне, — патлумачыў Барыс Пятровіч. — Мы будзем звяртацца да Кіраўніцтва з просьбай пакінуць СБП хаця б мемарыяльны кабінет Максіма Танка. Па чутках, там збіраюцца пасля нашага высялення адкрыць кавярню. Для Саюза гэта гістарычны пакой. І такое абыходжанне з ім нам нават цяжка ўявіць».

Тым часам на 3 сакавіка ў Вярхоўным судзе запланаваная першая сустрэча ў справе Міністэрства юстыцыі — супраць Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Мін'юст патрабуе ліквідацыі пісьменніцкай арганізацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)