Общество
Руслан Горбачев

Письма из тюрем. Николай Статкевич

Экс-кандидат в президенты Николай Статкевич находится в СИЗО КГБ уже более трех месяцев. И чуть ли не каждый день его гражданская жена Марина Адамович пишет ему письма. В ответ тоже получает сообщения – но, видимо, далеко не все. «Салідарнасць» публикует выдержки из писем политзаключенного, из которых понятно, как он пережил голодовку, каково его самочувствие и о чем он думает сейчас.

Приводятся выдержки из писем, отосланных Николаем Статкевичем Марине Адамович 23 и 31 января, 9, 18 и 22 февраля, а также 23 марта. Авторская орфография и пунктуация сохранены.

***

Прывітанне, маё малое!

***

Ты пішаш, што таксама атрымала ад мяне два лісты. Ня ведаю, якія канкрэтна гэта лісты з напісаных мною, таму коратка перакажу навіны. Па-першае, не хвалюйся за мой фізічны і псіхалагічны стан. Так, галадоўка была цяжкай, на фоне траўмы, увесь час ішла сліза і макрота.

***

Так што перадай усім… я спыніў галадоўку: выхажу з яе, каб людзі дарэмна не хваляваліся за мяне.

***

Псіхалагічна я ў норме, бо не зрабіў і не зраблю нічога, за што было б сорамна.

***

Не хвалюйся за мяне. Я, безумоўна, яшчэ мужчынка дахляваты, але паступова аднаўляюся. Ёсць дробныя праблемкі, якія адна за другой знікаюць. Усе сістэмы арганізму працуюць нармальна, што нават крыху дзіўна, улічваючы мой стан напрыканцы галадоўкі. Але ж ты ведаеш нашу пароду.

***

Пра што я думаю? На першым месцы – пра блізкіх мне людзей – цябе, бацьку, дзяцей. Пра іхнюю «справу» ня думаю ўвогуле.

***

Пра бытавыя праблемы – для турмы дастаткова нармальныя. Дарэчы – адзін сусед выдатна гатуе салаты. І ўсю гародніну, што вы перадаяце, мы ўжываем.

***

Як ты? Як ты сябе адчуваеш? Ці нармальна ты высыпаешся, альбо зноў працуеш да паловы ночы? У мяне ўсё нармальна. Паціху аднаўляюся.

***

Чытаю біблію. Хутка скончу Стары запавет. Калі скончу чытаць усю кнігу, можна будзе перачытваць асобныя часткі. Гэту кнігу можна чытаць бясконца.

***

Бацька да Сашкі хай пакуль не ездзіць. Хай пачакае пакуль скончыцца грып.

***

А цяпер – самае галоўнае. Найбольшая мая праблема тут – ваш стан. Таму: спаць 7-8 гадзінаў. Калі трэба, то перад сном выпіваць 150 грам віна.

***

Дзякуй, маё малое – твае лісты вельмі цёплыя і мне вельмі прыемна іх чытаць. Але я, здаецца, цябе напалохаў і ты перастала пісаць, як ты спіш і што ў цябе на працы.

***

Дзякуй за перадачы. Кіпяцільнік на гэты раз нармальны. Цёплых рэчаў болей не трэба. Ідзе ў ход гарбата ў пакеціках, што ты перадала.

***

У мяне ўсё нармальна. Зараз стала больш магчымасцяў для чытання – кнігі і нават некаторыя газеты. Хаця Стары запавет я ўсё ж такі дачытаў :)

***

Усё ж такі спадзяюся, што ты атрамала маё віншаванне з днём святога Валянціна.

***

Сёння атрымаў ад Вас пасылку – дзякуй вялікі. Усё вельмі смачна і да месца. Плед, які «займеў» учора, таксама спатрэбіўся.

***

Шмат чытаю. Шмат думаю пра Вас, як вы там?

***

Дзякуй за вельмі цёплыя лісты – яны вельмі важныя для мяне, як і любая рэч, перададзеная Вамі сюды.

***

Перадавай прывітанне N. і ўсім нашым агульным знаёмым. Дзякуй яму, што дапамагае Вам у закупках на базары.

***

Зараз думаю, як зняць з карткі грошы за пенсію і перадаць Вам, бо мабыць плаціць за кватэру ўвесь час адной для Вас дастаткова накладна.

***

Крыху пра здароўе. Мабыць ты ўжо ведаеш, у якіх абставінах і з-за чаго я спыніў галадоўку.Не хвалюйся. Я аднавіўся амаль цалкам. Праўда, засталася адна праблема – з вачыма. Па-першае, зноў пачынаюць, як заўсёды к лету, сохнуць вочы. Па-другое, падчас галадоўкі ўпаў бліжні зрок (дальні нармальны).

***

Адзін сусед, з якім я быў разам некалькі гадзін, падараваў мне свае зламаныя акуляры. Я шкельца да зламанай дужкі ніткамі прымацаваў і толькі так здолеў прачытаць Біблію з вельмі дробным шрыфтам. Мо таго суседа падкінуў лёс для гэтага :)?

***

Усё ў нас будзе добра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)