Комментарии
Віталь СІЛІЦКІ, «Заўтра тваёй краіны»

«Пінскдрэў» – падлодка «Курск» у беларускім стылі

У Пінску, дзе 25 кастрычніка на ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» адбыўся выбух, пануе атмасфера пакінутасці. Я быў там на мінулых выходных. Людзі не вераць, што мы пра іх бяду ведаем нашмат больш, чым яны самі. Адчуванні, што кінуты сам насам, ва ўсіх. Усе цытуюць, колькі тэлеграмаў віншаванняў і спачуванняў даслаў за апошні дзень Лукашэнка (зводкі БТ успрымаюцца як суцэльны здзек) і ніхто не разумее, чаму беларускі лідэр не завітаў у Пінск падчас вандроўкі па Берасцейшчыне.

Сведкі пра новых памерлых у выніку выбуху ў Пінску, што прыходзяць кожны дзень, агаляюць не толькі рэальны памер трагедыі, але і памер маральнай прорвы ў нашым грамадстве, і, нажаль, у нашай грамадзянскай супольнасці. Нам усім хацелася, каб загінуўшых было меней – але іх стала болей. У нас усіх былі іншыя справы, і мы спадзяваліся, што з бядой дадуць рады тыя, хто мусіць даваць рады ў гэтых сітуацыях – але мы не ўзгадалі, у якой краіне мы жывем.

Да мясцовых уладаў пытанняў якраз менш, чым да іншых (не тое, што іх няма, але іх менш).

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)