Лица
Кастусь Цвірка, Новы час

Пімен Панчанка — воін, змаганец за сваю Беларусь

Пімен Панчанка быў не толькі па званні, а папраўдзе народным паэтам. Ён не праходзіў міма ўсялякай подласці і маны, прымаў блізка да сэрца ўсё, чым жыў народ. Паэт-воін вострым паэтычна-публіцыстычным словам абрынваўся на тых, хто на народным гарбе пяўся пралезці ў рай.

Прамы, бясстрашны, нязгібны, Пімен Панчанка заўсёды рэзаў усім у вочы праўду-матку, якой так баяліся ўладакрады. Як заўважаюць біёграфы паэта, каб сабраць усе «зарэзаныя» ці пакалечаныя цэнзурай яго вершы, набраўся б іх цэлы том. А калечыліся, «прыгладжваліся» яны часам да непазнавальнасці.

Верш «Родная мова»… Калі я першы раз прачытаў яго ў нейкім часопісе, то не быў у захапленні. Бо гучаў ён для мяне як рэквіем па мове, якая нібыта «аджывае» і якую пара аплакваць. Заканчваўся верш так:

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю —

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

Ды, аказваецца, гэтая страфа першапачаткова гучала зусім інакш (яе ўзнавіў у анталогіі «Краса і сіла» Міхась Скобла):

Ці плачу я, ці пяю?

Восень. На вуліцы цёмна…

Пакіньце мне мову маю,

Пакіньце жыццё мне!

Гэта ўжо не плач, гэта — крык душы, гэта — пратэст супраць гвалту над мовай народа, без якой, як пісаў Панчанкаў сябар Максім Танк, «ні нараджацца, ні жыць на зямлі немагчыма»!

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)