Политика

Пікнікам – не!

11 жніўня пад Мінскам актывісты грамадскага Руху “За Свабоду” вырашылі правесці пікнік – сустрэчу прыхільнікаў Руху з усёй Беларусі. Як паведамляе прэсвая служба Аляксандра Мілінкевіча, позна ў вечары на месца правядзення акцыі прыбылі міліцыянты і запатрабавалі ўсіх прысутных пакінуць мерапрыемства.

Арганізатары пікніка ставілі за мэту сустрэчы прэзентацыю Руха, знаёмства ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі паміж сабой, абмен інфармацыяй і ідэямі, а таксама добры адпачынак і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Свабода – гэта...”.

Мерапрыемства пачалося спяваннем гімну “Магутны Божа” і прэзентацыяй абласцей.

Асноўная частка агульнарэспубліканскай сутрэчы складаецца з трох частак: правядзенне круглых сталоў на тэмы “Стратэгія – платформа – планы дзейнасці Руху “За Свабоду”, “Правядзенне кампаніі “За свабодныя выбары”, “Эканамічная сітуацыя ў Беларусі і перспектывы яе развіцця”; узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Свабода – гэта...”, у заключнай частцы плянаваны канцэрт вядомых беларускіх выканаўцаў: Касі Камоцкай, “Сцяны”, “Recha”, WZ-аркестра.

Аднак АМАП і некалькі дзесяткаў міліцыянтаў спынілі правядзенне сустрэчы.

Ад раніцы “праваахоўныя органы” шукалі месца правядзення пікніка Руху “За Свабоду” і толькі позна ў вечары на тэрыторыю ўварваліся міліцыянты і запатрабавалі ўсім прысутным пакінуць мерапрыемства, паведамляе прэсвая служба Аляксандра Мілінкевіча. У адваротным выпадку, як паведаміў намеснік кіраўніка міліцыі мінскага раёну сп. Грыб, актывісты дэмсілаў будуць затрыманыя.

- Гэтыя незаконныя дзеянні міліцыі сведчаць аб нежаданні паважаць правы і свабоды грамадзян - адзначыў намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

У сустрэчы удзельнічаюлі актывісты Руху “За Свабоду” і яго прыхільнікі з розных партый, грамадскіх ініцыятыў і арганізацый.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)