Пікет супраць закону аб адтэрміноўках: «Адна хвіліна каштуе 2,5 рубля»
Чатыры чалавекі правялі пікет супраць закону аб адтэрміноўках ў Тучынскім сквэры на Харкаўскай вуліцы ў Менску, паведамляе Радыё Свабода.
Пікетоўцы трымалі плякаты, а таксама распавядалі мінакам пра сутнасьць закону і яго наступствы. Яны выгуквалі лёзунг «Вучоба — важней!».
Першымі на месца правядзеньня пікету прыйшлі тры міліцыянты ў цывільным, а таксама прыехала брыгада хуткай дапамогі. Перад пачаткам акцыі міліцыянты праверылі, што было напісана на плякатах.
А пасьля яе нагадалі, што пікетоўцы цягам дзесяці дзён павінны заплаціць 76,5 рубля за «паслугі міліцыі». Рахункі таксама выставіла «хуткая» і «Зелянбуд».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное