Петра Немкава

Не паспела папулярная чэшская супермадэль Петра Немкава расстацца са сваім бойфрэндам англійскім поп-музыкантам Джэймсам Блантам, як адразу ж была заўважана ў кампаніі іншага мужчыны. Новым кавалерам прыгажуні стаў не хто іншы, як Леанарда ДзіКапрыо, у якога на носе вяселле з ізраільскай мадэллю Бар Рафаэлі. Калі верыць газетам, Петра Немкава і акцёр некалькі гадзін правялі разам у клубе, дзе не расставаліся ні на хвіліну. У дадатак ДзіКапрыо зусім не па-сяброўску трымаў мадэль за талію і гладзіў яе рукі.

Пакуль будучая нявеста галівудскага аматра мадэляў ніяк не каменціруе гэтую акалічнасць. Што ж да самой Петры, то для яе не ўпершыню адбіваць чужых кавалераў. Праўда, з-за шчыльнага графіка работы потым у прыгажуні на іх не хапае часу — менавіта гэта стала прычынай яе разрыву з былым каханым.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)