Пета Уілсан

Аўстралійскай актрысе Пеце Уілсан доўга не прыйшлося ўжывацца ў вобраз Нікіты з аднайменнага серыяла — з дзяцінства дзяўчынка займалася дзюдо, захаплялася аўтамабілямі і проста ненавідзела спадніцы, якія ёй купляла маці, каб дачка хоць нечым адрознівалася ад хлопчыкаў. За два месяца да пачатку працы над серыялам Пета ў дадатак да ўсяго засвоіла тэхніку рукапашнага бою, кікбоксінгу, займалася тай-шы, тэквандо, самааховай, а пранікнуць на аб’ект праз дах будынка можа хоць зараз.

З цягам часу Пета Уілсан выправіла і асобныя недахопы выхавання — яна навучылася не толькі апранаць сукенкі, але і эфектна іх здымаць. У фільме “Міласэрнасць” Дэміяна Харыса гледачы нарэшце змаглі ацаніць не толькі байцоўскія якасці актрысы.

Што ж тычыць асабістага жыцця, то 36-гадовая Уілсан дагэтуль незамужам, хаця і мае сына ад акцёра і рэжысёра Харыса — таго самага, што некалі разледзеў у маладой актрысе не толькі выдатнага воіна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)