«Песьні па-беларуску мы не ставім»

Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна адкрыта заявіла, што песьні на беларускай мове не ратуюцца ў іх этэры.

Тое, што большасьць беларускіх радыёстанцый лічаць кампазыцыі жорсткім нефарматам толькі за тое, што яны праспяваныя на беларускай мове, пацьвердзілася чарговы раз.

Лідэр гурта HandmadE Яўген Валошын сутыкнуўся з адмовай, калі прапанаваў да ратацыі на радыё «Віцебск» сваю новую песьню «Нямое кіно».

Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна атрымаўшы аўдыёфайл адразу папярэдзіла ў карэктнай форме, што творы на беларускай мове яны не ратуюць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)