Першыя жыхары Гродзенскай вобласці атрымалі “карту паляка”

Уладальнікамі “карты паляка” сталі восем жыхароў Гродзеншчыны. Пераважна гэта людзі сталага веку, якія ў свой час атрымалі вялікія тэрміны зняволення за тое, што належалі да Арміі Краёвай.

75-гадовы жыхар вёскі Гожа Эдмунд Лебедзь трапіў у лагер семнаццацігадовым юнаком, атрымаўшы артыкул , які прадугледжваў 25 гадоў зняволення. Пасля смерці Сталіна правёў 2 гады ў адным з лагераў Іркуцкай вобласці і быў вызвалены паводле амністыі. На яго думку, “карта паляка” перш за ўсё вялікая маральная падтрымка і афіцыйнае падцверджанне прыналежнасці да польскага народа.

На сённяшні дзень пытанне “карты паляка” выклікае вялікі рэзананс сярод гродзенцаў. Але пакуль рэальную магчымасьць атрымаць яе маюць толькі ветэраны Арміі Краёвай і вязні сталінскіх лагераў.

Як і ў якім фармаце будзе выдавацца “карта паляка” звычайным прадстаўнікам польскай меншасці ў перспектыве пакуль невядома, аб чым сведчыць абмежаваная колькасць інфармацыі, якая сыходзіць з консульства Польшчы ў Гродне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)